Эканаміст — пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку: А куды мы падзенем прадукцыю?
Эканаміст Леанід Заіка ў каментары Еўрарадыё вельмі крытычны ацаніў ідэю ўладаў скараціць пасляродавы адпачынак па догляду за дзіцем. Як паведамлялася, такую ініцыятыву агучыў памочнік прэзідэнта Кірыл Руды. Ён прапанаваў скараціць адпачынак з цяперашніх трох гадоў — да двух. Па падліках Рудага, такое змяншэнне “дэкрэта” прывядзе да росту эканомікі на 2,3%.
Памочнік прэзідэнта прапануе скараціць “дэкрэтны” адпачынак
Леанід Заіка мяркуе, што ў першую чаргу скарачэнне дэкрэтнага адпачынку — гэта замах на правы дзіцяці, якое павінна выхоўвацца пры маці. Але і ў эканамічных разліках Рудага эксперт бачыць слабыя бакі:
Заіка: "А куды мы будзем гэтую павялічаную прадукцыю прадаваць? У Расіі попыт на беларускія тавары скараціўся на 30 з нечым адсоткаў, а на сусветным рынку чвэрць беларускай экспартнай прадукцыі ўжо не патрэбная".
Да таго ж, кажа Заіка, кожны кіраўнік ведае, што маладыя маці з маленькімі дзецьмі — даволі "ненадзейная" катэгорыя работнікаў. Маленькія дзеці часта хварэюць, таму жанчыны часта бяруць бюлетэні. Таму яны наўрад ці могуць істотна выправіць сітуацыю на рынку працы.