Эколагі літаральна замарозілі ў лядоўні пастанову беларускага ўрада

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Вольга Каскевіч – каардынатар кампаніі па захаванні балотаў таварыства “Зялёная сетка”.

Вольга Каскевіч: “Мы планавалі, канешне, сабраць шмат подпісаў: 50 тысяч подпісаў, 100 тысяч. Але сабралі 15 тысяч. Але гэта дасягненне, бо мала пытанняў у нашай краіне мела такі грамадскі рэзананс”.

Як паведамляла Еўрарадыё, пад пастанову Саўміна № 794 "Аб некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый" падпадае адразу 8 балот, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Эколагі пачалі кампанію па захаванні балотаў. Сёння ў Мінску каля галерэі "Ў" прайшла цырымонія літаральнай замарозкі ў лядоўні пастановы ўраду. Яна там будзе знаходзіцца да таго часу, пакуль яе не адменяць, кажуць сябры "Зялёнай сеткі".

Пастанова Саўміна № 794 у лядоўні

Цяпер Пастанова будзе захоўвацца ў лядоўні, пакуль урад не адменіць яе

Актывіст "Зялёнай сеткі" Канстанцін Чакалаў дэманструе сабраныя 15 тысяч подпісаў супраць асушэння балот

Узноўленыя пасля меліярацыі балоты зноў хочуць асушыць


Фота — Еўрарадыё, на відэа - Вольга Каскевіч, Канстанцін Чакалаў
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі