Экс-дацэнта МДЛУ Наталлю Дуліну асудзілі на 3,5 года калоніі

Наталля Дуліна / svaboda.org
Наталля Дуліна / svaboda.org

У Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд экс-дацэнтцы МДЛУ Наталлі Дулінай. Ёй далі 3,5 года калоніі. Яе абвінавачвалі паводле двух артыкулаў КК: удзел у пратэстах (арт. 342) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт.361-4).

Суд над былой дацэнткай лінгвістычнага ўніверсітэта быў закрытым. Відавочцы, якіх пусцілі на абвяшчэнне прысуду, кажуць, што Дуліна была ў кайданках.

Былую выкладчыцу МДЛУ затрымалі ў пачатку кастрычніка 2022 г. у рамках крымінальнай справы. У тым годзе яе затрымлівалі некалькі разоў, але раней судзілі паводле палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулаў. У 2020-м Наталля Дуліна падтрымала страйк і пратэсты студэнтаў. Тады яе першы раз арыштавалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і звольнілі з універсітэта.

Праваабаронцы прызналі Наталлю Дуліну палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі