Экс-дыпламата Савіных турбуе, што ў Канстытуцыі прапісаны нейтралітэт Беларусі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных заявіў, што насцярожана ставіцца да таго, што ў Канстытуцыі Беларусі прапісаны нейтралітэт наша дзяржавы.
Заява прагучала падчас круглага стала ў рэдакцыі газеты "СБ. Беларусь сегодня". Савіных — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, раней ён быў дыпламатам, амбасадарам Беларусі ў Турцыі..
Па яго словах, такі нейтралітэт у будучыні "можа стаць падставай для чарговай спробы ізаляцыі Беларусі ад нашых традыцыйных саюзнікаў і справакуе чарговую спробу па перахопе ўлады знешнімі гульцамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.