Экс-міліцыянта затрымалі за відэа пасля звальнення
Хлопец, затрыманы за ролік у TikTok
Міліцыянты затрымалі 20-гадовага хлопца за ролік у TikTok.
Ролік прысвечаны звальненню маладога чалавека з міліцыі. Ён суправаджаецца песняй "Жизнь ворам, смерть мусорам", а таксама надпісам "Ты, калі цябе звольнілі з мянтоўкі".
У тэлеграм-канале сілавікоў гаворыцца, што малады чалавек паабяцаў больш не здымаць відэа. Пра магчымыя меры пакарання для яго не паведамляецца.
Сілавікі ўважліва адсочваюць згадкі пра карныя органы ў сацсетках і нервова рэагуюць на іх. Як расказвала Еўрарадыё, днямі міліцыя затрымала 18-гадовую дзяўчыну. Нагодай стаў яе ролік у TikTok са знаёмым міліцыянтам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.