Экс-міністр культуры Юрый Бондар стаў рэктарам
Экс-міністр культуры 47-гадовы Юрый Бондар стаў рэктарам Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі. РІВШ — гэта ўстанова, якая грае важную ролю ў арганізацыі вышэйшай адукацыі ў нашай краіне. 22 сакавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка прадставіў Бондара калектыву ўстановы.
Бондар быў міністрам у 2017-2020 гадах, а да таго працаваў рэктарам Універсітэта культуры.
Былы рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Віктар Гайсёнак застаецца працаваць, але не паведамляецца, на якой пасадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.