Экс-намесніка старшыні Мінскага райвыканкама за карупцыю адправілі за краты

Як паведамляе БелаПАН, чыноўнік курыраваў дзейнасць служб і арганізацый, якія ўваходзяць у склад жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскага раёна, у тым ліку і аддзела ЖКГ Мінскага райвыканкама. Ён злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі "ў інтарэсах трэціх асобаў", якім незаконна выдзелілі зямельныя ўчасткі на тэрыторыі Бараўлянскага сельскага выканкама. Падначаленыя чыноўніка вымушаныя былі пагадзіцца з незаконным указаннем свайго кіраўніка, бо баяліся страціць працу.



Таксама было высветлена, што ў 2007 годзе былы намеснік старшыні райвыканкама незаконна набыў ва ўласнасць трохпакаёвую кватэру дзяржаўнага жыллёвага фонду на вуліцы Захарава ў Мінску плошчай больш за 100 квадратных метраў. Яе, а таксама незаконна выдзеленыя два зямельныя ўчасткі, вернуць у даход дзяржавы.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі