Экс-сенатар Шарэйка ўзяла шлюб і змяніла прозвішча (фота)
Экс-сенатар Ганна Шарэйка ўзяла шлюб і змяніла прозвішча. Вяселле адбылося 14 жніўня, урачыстая цырымонія прайшла ў Доме шлюбаў у Віцебску. На банкеце ў рэстаране было 80 гасцей, у тым ліку і з Літвы ды Расіі. Абраннік Шарэйка — літоўскі бізнесмен Вальдэмарас Норкус. У каментары парталу tut.by Шарэйка сказала, што яшчэ не змяніла пашпарт. Сярод чатырох варыянтаў новага прозвішча яна абрала Норкус.
Гендырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка і Вальдэмарас Норкус амаль два гады правялі ў зняволенні ў Беларусі. Шарэйка абвінавачвалі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, бізнесмена — у саўдзельніцтве. У чэрвені 2016-га гендырэктарку і пяць яе супрацоўнікаў Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі, але адразу ж вызваліў. Норкус выйшаў на волю ў ліпені.