Экс-старшыню камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама падазраюць у карупцыі
Былую старшыню камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паведамляецца, што па справе праходзіць не толькі высокапастаўленая гомельская чыноўніца, але і яшчэ некалькі чалавек. "Супрацьпраўныя дзеянні выяўленыя супрацоўнікамі 8-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Беларусі", — адзначаецца ў паведамленні.
Следчыя высвятляюць абставіны карупцыйнага злачынства.