Экскаватаршчык пакінуў без інтэрнэту жыхароў Мазыра і Калінкавічаў
Экскаватаршчык пакінуў без інтэрнэту жыхароў Мазыра і Калінкавічаў. Здарэнне адбылося 10 студзеня. Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", апоўдні коўш экскаватара пашкодзіў оптавалаконны магістральны кабель. І гэта нягледзячы на папераджальныя знакі. Паведамляецца, што з-за здарэння была паралізаваная праца некалькіх арганізацый, адчуваліся перабоі ў працы мабільнага аператара МТС.
На аднаўленне кабеля спатрэбілася паўдня. Працы праводзіліся ў моцны мароз.
У Мазыры правядуць расследаванне і вінаватых у "дыверсіі" пакараюць.