Экспарт Парка высокіх тэхналогій вырас да 1,4 млрд долараў

Экспарт Парка высокіх тэхналогій вырас да 1,4 млрд долараў

Экспарт Парка высокіх тэхналогій у 2018 годзе рэзка вырас да 1 млрд 414 млн долараў (на 38%). Паводле прагнозаў сусветных аўдытараў, гэтай лічбы ён мусіў дасягнуць не раней за 2020 год. Як адзначае прэс-служба Парку высокіх тэхналогій, асноўнымі спажыўцамі з'яўляюцца краіны Еўрасаюза і ЗША. На іх прыпадае 90% прадукцыі ПВТ.

"Рост ПВТ па экспарце перасягнуў усе нашы чаканні, — гаворыць дырэктар Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі. — Гэта поспех не толькі Парка высокіх тэхналогій, але і поспех ўсёй нашай краіны. Беларусь сёння рэальна ператвараецца ў адзін з вельмі магутных IT-кластараў ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёну. Баюся сурочыць, але зараз мы ясна бачым, што ўсе падставы ёсць для працягу магутнага, добрага і імклівага росту".

Адзначаецца, што агульны аб'ём вытворчасці ПВТ склаў 3 млрд 202 млн рублёў. У параўнанні з 2017 годам ён вырас на 47%. Сярэдні заробак ІТ-спецыяліста ў мінулым годзе складаў 4487 рублёў.

Экспарт Парка высокіх тэхналогій вырас да 1,4 млрд долараў
Кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі / park.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі