Эксперт: Беларусь нічога не робіць, каб знайсці альтэрнатыву расійскай нафце

Эксперт: Беларусь нічога не робіць, каб знайсці альтэрнатыву расійскай нафце

Намеры Беларусі знайсці альтэрнатыву расійскай нафце — гэта "пакуль што больш заявы, чым рэальная праца". Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё дырэктар украінскай "Кансалтынгавай групы А-95" Сяргей Куюн:

"Калі нехта хоча нешта пастаўляць, гэта адразу прасочваецца на рынак, бо задзейнічаныя і перавозчыкі, і сюрвееры, і трэйдары, і транспартыроўшчыкі (і па марскім транспарце, і па сухапутным). Пакуль што гэтага няма, — кажа эксперт. — З маіх крыніц, па сувязях з трэйдарамі я бачу, што на ўкраінскім напрамку цішыня. Да гэтага моманту ўсе заявы — [палітычныя] таргі".

На пачатку студзеня стала вядома, што Расія скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь да 4 млн тон за квартал. Нашая краіна спадзявалася атрымаць на 2 млн тон больш. Аб'ёмы паставак нафты на ўвесь 2017 год дагэтуль не ўзгодненыя — расійскі ўрад звязвае нафтавае пытанне з газавым, а перамовы па цэнах на газ для Беларусі беспаспяхова ідуць ужо шосты месяц.

У кастрычніку 2016 года танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода прыйшоў у порт Адэсы. У Мазыр нафту даставілі чыгункай — натуральна, таксама праз тэрыторыю Украіны.

А ўжо сёлета, 20 студзеня, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна знайсці альтэрнатыўныя варыянты паставак нафты. "Мы некаторыя выпрабавалі ўжо на практыцы, дастаўляючы нафту з Чорнага і Міжземнага мораў", — сказаў тады Лукашэнка. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі