Эксперт пра вынікі мінскага саміта: Беларускія грошы за нафту атрымае Крым

У ім бралі ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнты Расіі і Казахстана Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў. Гаворка ішла пра праект дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Беларускі бок спадзяваўся, што ўдасца адмяніць выняткі ў гандлі нафтай.



Як вядома, наша краіна на сённяшні дзень вымушаная пералічваць у расійскі бюджэт вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты і экспартаваныя за межы Мытнага саюза. Летась Беларусь заплаціла Расіі 3 млрд 300 млн долараў. Гэтыя грошы вельмі патрэбныя беларускаму бюджэту. Аднак Расія не пагадзілася "падараваць" іх Беларусі.



Дырэктар па даследаваннях "Ліберальнага клуба" Яўген Прэйгерман у каментары БелаПАН адзначыў, што найхутчэй Уладзімір Пуцін спаслаўся на шматмільярдныя выдаткі, якія Расія будзе мець з-за Крыма і з-за санкцый Захаду. Супраціўляцца Аляксандр Лукашэнка не рашыўся, паколькі цяпер Масквой "дэмаршы ўспрымаліся б з падвоенай ці патроенай сілай", мяркуе Прэйгерман.

Фота — БЕЛТА, ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі