Эксперт: Ва ўвядзенні “прымежнай тэрыторыі” з Расіяй палітыкі няма
Адбываецца "навядзенне парадку" на мяжы, мяркуе палітолаг Юрый Шаўцоў.
Нагадаем, 4 верасня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, згодна з якім усталёўваецца прымежная тэрыторыя ў межах раёнаў, якія прымыкаюць да дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расіяй. З'явіліся меркаванні, што гэта "падрыхтоўка да паўнавартаснай мяжы" з Расійскай федэрацыяй.
На думку палітолага Юрыя Шаўцова, насамрэч такім чынам Беларусь выбудоўвае інфраструктуру на мяжы з Расіяй.
Шаўцоў: “З расійскага боку існуе практычна ўся інфраструктура мяжы і час ад часу яна ўзнікае, калі трэба пракантраляваць паток тавараў з Беларусі. Беларусь проста пазней за Расію будуе гэту інфраструктуру. За апошні месяц прынята шмат пастаноў, якія тычацца мяжы”.
Ва ўвядзенні такой меры Юрый Шаўцоў не бачыць палітычнага падтэксту, а звязвае яе з навядзеннем парадку на памежжы з суседнімі краінамі.
Дзяржаўны памежны камітэт: Прымежная тэрыторыя — гэта не памежная зона
Фота — ria.ru