Эксперты ЕАБР патлумачылі, чаму вырас ВУП Беларусі

Названыя прычыны росту ВУП Беларусі / Euroradio
Сёлетні рост ВУП Беларусі тлумачыцца поспехамі прамысловасці. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, заўважыла DW.
Як паведамлялася раней, за студзень-красавік 2024 года ВУП Беларусі вырас на 5,1%. Пры гэтым рост за студзень-сакавік 2024-га складаў 4,1%.
Прамысловасць забяспечыла амаль палову прыросту ВУП, бо яе аб'ёмы выпуску павялічыліся на 7,7%. Таксама свой унёсак зрабілі сельская гаспадарка, інвестыцыі і спажывецкі попыт.
А вось плён IT-галіны пакуль што выглядае не так вясёлкава. "Галіна інфармацыйных тэхналогій запавольвае падзенне, што скароціць адмоўны ўклад у фарміраванне ВУП. Таксама назіраецца аднаўленне жыллёвага будаўніцтва", — кажуць эксперты ЕАБР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.