ВУП Беларусі сёлета вырас на 5,1%

ВУП працягвае расці / Euroradio

ВУП працягвае расці / Euroradio

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета ў студзені-красавіку вырас на 5,1%. Яго аб'ём у бягучых цэнах склаў 73 млрд рублёў, а індэкс-дэфлятар — 108,4%, паведамляе Белстат.

Па выніках студзеня-лютага рост ВУП складаў 4%. У 2024-м гадавы рост ВУП запланаваны на 3,8%.

Нядаўна Сусветны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця палепшылі эканамічны прагноз па нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі