"Экстрэмісцкай" прызналі старонку Instagram "Август2020"
Старонка праекта "Август2020"
У Беларусі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызналі Instagram-старонку праекту "Август2020", пішуць праваабаронцы "Вясны". Гэты праект збіраў гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў.
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама дадалі:
— Telegram-каналы "Литература вне запретов", "Слобода для жизни (г. Лида)", "Žyžal", "Доска позора Республики Беларусь", "Волковыск. НОВОСТИ", "Вгавм2020";
— відэаролік "Самалет з палiтычнымi уцекачамi хацелi пасадзiць у Менску / В Минске хотели посадить самолет";
— Instagram-старонку "zmagarusa".
Таксама экстрэмісцкімі прызнаныя сайт і сацсеткі анархісцкага рэсурса "Прамень".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.