"Экстрэмісцкім" прызнаны зборнік дакументаў з беларускіх архіваў

Фрагмент вокладкі "экстрэмісцкай" кнігі
Фрагмент вокладкі "экстрэмісцкай" кнігі

"Экстрэмісцкім" прызнаны зборнік дакументаў — "Вызваленыя" і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў" (Мінск, 2021). Яго ўкладальнік — доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук. Адпаведнае рашэнне 12 студзеня 2023-га прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. На сайце Мінінфарма РБ беларускамоўную назву кнігі напісалі з памылкамі.

Змешчаныя ў зборніку дакументы паходзяць у асноўным з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага архіва грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці, большасць была апублікаваная ўпершыню. У іх "адлюстраваны адносіны насельніцтва Заходняй Беларусі... да палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэнняў савецкай улады ў перыяд з верасня 1939 да чэрвеня 1941 г.". Відаць, ідэолагам не спадабаліся дакументы пра рэпрэсіі.

Нядаўна ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" адразу 12 кніг па гісторыі. Раней суд прызнаў "экстрэмісцкімі" кнігу Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава "Айчына: Маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi" (2016-га года выдання) і кнігу Іосіфа Бродскага "Балада пра маленькi буксiр" (у 2022-м яна выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч"), кнігі Віктара Ляхора ("Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры"), Змітра Лукашука і Максіма Гарунова ("Беларуская нацыянальная ідэя"), Альгерда Бахарэвіча (раман "Сабакі Еўропы"), Анатоля Тараса ("Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст.") і Святланы Казловай (манаграфія "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне"). І гэты працэс не заканчваецца.

"Экстрэмісцкім" прызнаны зборнік дакументаў з беларускіх архіваў
"Экстрэмісцкім" прызнаны зборнік дакументаў з беларускіх архіваў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі