"Экстрэмісцкім" у Беларусі прызналі кулінарны YouTube-канал

"Экстрэмісцкі" кулінарны YouTube-канал / YouTybe
Кулінарны YouTube-канал "Всё сначала" прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкім". Адпаведнае рашэнне прыняў 14 лютага суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
На гэты канал падпісаныя крыху больш за дзве тысячы чалавек. Незразумела, што канкрэтна стала прычынай такога судовага рашэння.
Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў увайшлі Instagram-старонка "freedom_way_to_belarus", сайт і старонкі расследвальніцкага журналісцкага праекту "Digital Intelligence Team" у сацсетках, Facebook-старонка "НIЯКАЙ IНТЭГРАЦЫI З РАСЕЯЙ", старонка ў TikTok "brest-region", старонка стэндапера Міхася Ільіна ў сацсетцы Х.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.