Экстрэмісты і тэрарысты — дзе іх знаходзяць айчынныя спецслужбы?

Экстрэмісты і тэрарысты — дзе іх знаходзяць айчынныя спецслужбы?

Калі глядзіш ці чытаеш навіны ў дзяржаўных СМІ, разумееш, што словы “беларусы — мірныя людзі” не больш чым падман. Зусім яны не мірныя! І спецслужбы не стамляюцца гэта даказваць. Ну а тое, што доказы такія з’яўляюцца напярэдадні альбо прэзідэнцкіх выбараў (ці адразу пасля іх), альбо нацыянальных святаў кшталту Дня Волі, — не больш чым супадзенне. Вось і сёлета мы даведаліся не толькі пра тое, што паплечнікі Ціханоўскага рыхтавалі “масавыя беспарадкі ў поствыбарчы перыяд”, а нейкія тэрарысты (і гэта нават не група Аўтуховіча!) назапасілі дзясяткі кілаграм тратылу!


Пра што сведчаць “выкрытыя” спецслужбамі схованкі са зброяй і выведаныя планы правакацый на Дзень Волі? Ці чакае нас паўтор справы “Белага легіёна”? Расійская зброя ў беларускіх сілавікоў — ці ёсць тут чаму здзіўляцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі