Елісееў: Працэдура выключэння з чорнага спісу застаецца няўцямнай

Савет Еўрапейскага саюза апублікаваў імёны беларусаў, якіх выключылі з чорнага спісу. Акрамя 24 чалавек, сярод якіх журналісты, суддзі, былыя сябры ЦВК ды чыноўнікі розных узроўняў, са спіса таксама выключаныя 7 кампаній. Усе яны належаць Чыжу, Тарнаўскаму і Пефціеву.

“Апеляцыі і Чыжа, і Тарнаўскага, і Пефціева, і іх прадпрыемстваў усё яшчэ разглядаюцца ў судзе ЕС, — пералічвае нечаканыя змены ў чорным спісе палітолаг Андрэй Елісееў. — Яшчэ вердыкту не вынесена, а іх ужо выкраслілі са спісу. Гэта даволі дзіўна, але з іншага боку апроч падачы ў суд ЕС, ёсць механізм падачы апеляцыі непасрэдна ў Савет ЕС. Яны маглі скарыстацца гэтай магчымасцю, што пацягнула за сабой перагляд спісу. Але цалкам верагодна, што Савет ЕС і па сваім жаданні перагледзеў”.

У адрозненні ад судовых разбіральніцтваў звароты непасрэдна ў сакратарыят Савета ЕС нідзе не публікуюцца і ўсе працэдуры закрытыя. Таму ў прынцыпе і іншыя выкрасленыя з чорнага спісу асобы маглі пайсці менавіта такім шляхам.

“Тут застаецца толькі гадаць, — дадае Андрэй Елісееў. — Працэдура выкрэслівання з чорнага спісу па-ранейшаму застаецца няўцямнай. Было б цікава і мэтазгодна камусьці з афіцыйных асобаў ЕС пракаментаваць падставы, на якіх менавіта гэтыя асобы і гэтыя прадпрыемствы выкраслілі на дадзеным этапе, а іншыя падобныя прадпрыемствы ці шэраг іншых асобаў па якім пытанне — не выкраслілі”.

Спіс выключаных асоб і фірм можна паглядзець тут: З чорнага спісу Еўрасаюза выключылі сем беларускіх кампаній і 24 асобы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі