Элізабэт Холмс называлі "новым Джобсам", але цяпер ёй прысудзілі 11 гадоў турмы
Элізабэт Холмс / Kevin Krejci
Заснавальніцы стартапа Theranos Элізабэт Холмс прысудзілі больш чым 11 гадоў турмы, піша ВВС. Прысяжныя прыйшлі да высновы, што Холмс ашуквала фундатараў, калі сцвярджала, што інавацыйныя тэхналогіі яе стартапа дазволяць дыягнаставаць рак, цукровы дыябет і іншыя хваробы ўсяго па некалькіх кроплях крыві.
Прысяжныя прызналі Холмс вінаватай па чатырох пунктах вінавачанні ў махлярстве. Яшчэ па чатырох пунктах яе прызналі невінаватай, а па трох прысяжныя не змаглі вынесці вердыкт.
У сваім выступленні ў судзе Холмс, якая цяпер чакае дзіцяці, са слязьмі на вачах перапрасіла прабачэння ў фундатараў і пацыентаў.
Хто такая Элізабэт Холмс
Прадпрымальніца і заснавальніца Theranos кінула Стэндфордский універсітэт у 19 гадоў і запусціла свой стартап. Яе некалі называлі "наступным Стывам Джобсам" і наймаладзейшым мільярдарам у свеце з тых, хто дамогся поспеху самастойна.
Кошт стартапа значна ўзрос пасля заяў пра тое, што ў кампаніі прыдумалі рэвалюцыйную ў пытаннях дыягностыкі захворванняў тэхналогію. Кошт стартапа ацаняўся ў 9 млрд даляраў. Але гэта тэхналогія не спрацавала, і да 2018 года кампанію распусцілі, пачаліся судовыя працэсы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.