EPAM і Wargaming перадалі ў Мінздароўя 700 тысяч фільтруючых масак FFP2
Прадстаўнікі IT-кампаніяў EPAM і Wargaming перадалі Міністэрству аховы здароўя каля 700 тысяч фільтруючых масак класа абароны FFP2 ад вядучага сусветнага вытворцы 3М. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміла прэс-служба Мінздароўя.
Сусветная арганізпцыя аховы здароўя рэкамендавала гэтыя маскі для медработнікаў пры дапамозе пацыентам.
У каментары БЕЛТА намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк зазначыў: "Фільтруючыя маскі класа абароны FFP2 значна павысяць бяспеку працы лекараў, медсясцёр, фельчараў, санітарак".
Рэспіратары будуць перададзеныя ў лякарні, дзе ляжаць пацыенты з COVID-19.
Паводле афіцыйных звестак на 6:00 19 красавіка ў Беларусі шпіталізаваныя 3538 пацыентаў з каранавірусам, 47 чалавек памерлі. Агульную колькасць захворванняў Мінздароўя не паведамляе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.