Ермакова гаварыла пра курс долара, стаўку рэфінансавання (відэа)

Стаўку рэфінансавання ў нашай краіне да канца года зніжаць не плануюць. Пра гэта ў панядзелак заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. Паводле яе слоў, няма неабходнасці рабіць гэта ўслед за Расіяй.

"Вы бачыце, у Расіі штодня нешта адбываецца, таму мы павінны больш спакойна вызначыцца", — цытуе словы Ермаковай БЕЛТА.

Што да 2015 года, дык стаўка рэфінансавання можа скласці 16-17% гадавых. На сённяшні дзень яна складае 20%.

Нагадаем, ад велічыні стаўкі рэфінансавання залежыць, у прыватнасці, велічыня працэнтных ставак па крэдытах, якія камерцыйныя банкі прадастаўляюць фізічным і юрыдычным асобам.

Надзея Ермакова заявіла таксама, што сярэднегадавы курс беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША ў наступным годзе складзе 11,3-11,4 тысячы рублёў за долар. Інфляцыя ў 2015-м прагназуецца на ўзроўні 12%, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі