Ермаковіч спадзяецца, што заўтра БАТЭ выйграе ў асноўны час (відэа)

5 жніўня БАТЭ на "Барысаў-Арэне" ў паўторным матчы 3-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў прымае венгерскі "Дэбрэцэн". Пачатак у 20.30. Нагадаем, у першым матчы ў гасцях барысаўчане прайгралі з лікам 0:1, адзін гол быў забіты з пенальці.

На прэс-канферэнцыі журналісты цікавіліся ў Аляксандра Ермаковіча, ці не рыхтуюцца яго гульцы да 11-метровых. Вось што ён адказаў:

"Пенальці не адпрацоўваем. На трэніроўцы, што заўгодна можа атрымлівацца, а ў гульні... Тут пытанне псіхалогіі. Так, у нас і трэнер па брамніках, і брамнікі вывучаюць, як выконваюць [пенальці] сапернікі. Але мы на трэніроўках гэтаму не надаем увагі і спадзяемся, што абыдзецца без гэтага [без пенальці]".

Ермаковіч паведаміў, што ў гульні з "Дэбрэцэнам" на поле можа выйсці вопытны Дзмітрый Ліхтаровіч, які залечваў траўму. Што да таго, ці будзе ў асноўным складзе брамнік Сяргей Чэрнік, які ў гасцявым матчы згуляў няўпэўнена, дык галоўны трэнер БАТЭ вырашыў сваё рашэнне да матча не раскрываць.

БАТЭ: БТ зноў хацела, каб мы набылі ў венграў правы і перадалі іх бясплатна

Фота — ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі