Ермаковічу сорамна за гульню БАТЭ, Радзівонаў кажа пра "каманду хлюпікаў"

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч (на здымку) прызнаўся, што яму сорамна за гульню, ён папрасіў прабачэння ў заўзятараў ды паабяцаў, што такога больш не будзе. Паводле яго слоў, каманда "аказалася не гатовая да такога супраціўлення".  

Нападаючы Віталь Радзівонаў таксама сказаў, што яму вельмі сорамна за гульню і такога пачуцця ён не перажываў ад колішняга хатняга паражэння ад кіеўскага "Дынама". "Адбылося нешта незразумелае і невытлумачальнае, — кажа Радзівонаў. — У нас сёння была каманда не мужыкоў — хлюпікаў".

Фота — ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі