ЕС: Беларусі неабходна выканаць рэкамендацыі АБСЕ

ЕС: Беларусі неабходна выканаць рэкамендацыі АБСЕ

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Ёханэс Хан прынялі сумесную заяву, прысвечаную вынікам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У ёй адзначаецца, што ЕС уважліва назіраў за ходам ўсёй выбарчай кампаніі.  

"Важна, што дзень галасавання быў праведзены ў спакойнай абстаноўцы, — гаворыцца ў заяве. — Мы прымаем да ўвагі папярэднія заключэнні і высновы місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Згодна з місіяй, Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці значны шлях, каб выканаць абавязацельствы, узятыя на сябе ў рамках АБСЕ, па правядзенні дэмакратычных выбараў".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што Беларусі неабходна правесці працу па "паляпшэнню сістэмы правядзення выбараў, асабліва ў дачыненні да збалансаванасці выбарчай адміністрацыі і працэдур, якія выкарыстоўваюцца ў дзень галасавання".

Магерыні і Хан звяртаюць увагу, што напярэдадні парламенцкіх выбараў 2016 года ў Беларусі "ўладам варта выканаць гэтыя рэкамендацыі". У сваю чаргу Еўрасаюз гатовы дапамагчы нашай краіне прывесці выбарчыя працэдуры "ў адпаведнасць з абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ і іншымі стандартамі дэмакратычных выбараў".

Як паведамляла Еўрарадыё, рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі ЕС прыме да канца кастрычніка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі