ЕС дапамог вярнуцца дадому з беларуска-польскай мяжы пяці тысячам мігрантаў

ЕС дапамог вярнуцца дадому з беларуска-польскай мяжы пяці тысячам мігрантаў

Еўрасаюз дапамог вярнуцца з беларуска-польскай мяжы дадому пяці тысячам мігрантаў. Такую лічбу назвала камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан, выступаючы перад камітэтам Еўрапарламента, перадае DW.

За 2021 год на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі трапілі восем тысяч чалавек, якія прасілі статус бежанца. Міграцыйны крызіс пачаўся ўвесну і працягваўся да канца года.

Сёння колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы значна зменшылася, але такія спробы не спыніліся. 

Ёхансан падкрэсліла, што выдварэнне мігрантаў з тэрыторыі краіны недапушчальна, і гэта павінна быць замацавана на заканадаўчым узроўні ў Польшчы, Літве ды Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі