ЕС і Турцыя адклалі канчатковае вырашэнне пытання па мігрантах

ЕС і Турцыя адклалі канчатковае вырашэнне пытання па мігрантах

Лідары Еўрасаюза і Турцыі не прынялі канчатковага рашэння па праблеме міграцыйнага крызісу. Саміт прайшоў напярэдадні ў Бруселі. Было заяўлена, што былі прынятыя толькі агульныя прынцыпы ўрэгулявання сітуацыі. Яшчэ патрэбны час для ўзгаднення і прапрацоўкі канкрэтных дэталяў сумеснага плана. Яго разгледзіць саміт Еўрасаюза, прызначаны на 17-18 сакавіка, інфармуе ВВС.

Вядома, што Турцыя згодная прыняць з ЕС і размясціць на сваёй тэрыторыі тысячы нелегальных мігрантаў, якія не атрымалі ў Еўропе прытулку (а ў Еўрасаюз будуць адпраўляцца легальныя сірыйскія ўцекачы). Яна гатовая прыняць і тых уцекачоў, якія апынуліся ў Грэцыі, незалежна ад іх грамадзянства. Але за гэта Анкара хацела б атрымаць бязвізавы рэжым з ЕС (канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што гэта магчыма ўжо ў чэрвені) і актывізацыю перамоваў аб уступленні Турцыі ў Еўрасаюз.

Брусель ужо цяпер абяцае турэцкім уладам дадатковую фінансавую дапамогу на прыём мігрантаў, а таксама неўзабаве перавядзе раней абяцаныя 3 млрд еўра на гэтыя ж мэты.

ЕС і Турцыя адклалі канчатковае вырашэнне пытання па мігрантах
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі