ЕС можа ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі з-за сітуацыі з мігрантамі

На беларуска-польскай мяжы / Agencja Gazeta​
На беларуска-польскай мяжы / Agencja Gazeta​

Польшча плануе падняць тэму сітуацыі на мяжы з Беларуссю на сустрэчы амбасадараў краінаў Еўрасаюзу ў Брусэлі. Пра гэта паведаміў брусэльскі карэспандэнт RFE/RL Рыкард Ёзвяк.

Па словах Ёзвяка, ёсць вялікая імавернасць увядзення новых санкцый супраць уладаў Беларусі.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюзу пачаўся ў траўні пасля слоў Лукашэнкі аб тым, што рэспубліка цяпер не будзе стрымліваць патокі мігрантаў. З пачатку года толькі беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перасеклі больш за 4000 чалавек. Штодня дзясяткі, а часам і сотні мігрантаў "разварочваюць" таксама памежнікі Польшчы і Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі