ЕС працягвае працаваць над дадатковымі санкцыямі супраць Беларусі

Пагроза новых санкцый "за ўнутраную сітуацыю і падтрымку Расіі" / Карыкатура dw.com
Пагроза новых санкцый "за ўнутраную сітуацыю і падтрымку Расіі" / Карыкатура dw.com

Еўрасаюз працягвае працаваць над дадатковымі санкцыямі супраць Беларусі. Пра гэта піша ў Twitter карэспандэнт "Радыё Свабода" ў Бруселі Рыкард Ёзвяк, які спасылаецца на словы высокапастаўленага чыноўніка ЕС. Чакаецца, што санкцыі супраць афіцыйнага Мінска могуць прывесці ў адпаведнасць з санкцыямі, уведзенымі раней супраць Расіі.

"Аднак ніякага канкрэтнага рашэння на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у панядзелак не будзе", — адзначае Ёзвяк.

Іншыя крыніцы паведамляюць, што новыя санкцыі супраць Расіі Еўрасаюз можа зацвердзіць да канца 2022 года. Відаць, тады ж новыя санкцыі атрымае і РБ, якую могуць пакараць "за ўнутраную сітуацыю і падтрымку Расіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі