ЕС ужо ў чацвер можа разгледзець пашырэнне санкцый супраць Лукашэнкі

ЕС ужо ў чацвер можа разгледзець пашырэнне санкцый супраць Лукашэнкі

ЕС ужо ў чацвер можа разгледзець пашырэнне санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта ў Twitter напісаў еўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзвяк. Паводле яго інфармацыі, 19 лістапада сітуацыя ў нашай краіне можа быць абмеркавана на відэаканферэнцыі Савета Еўрасаюза па замежных справах.

"Міністры замежных спраў ЕС маюць намер даць "зялёнае святло" трэцяму пакету санкцый..., — піша Юзвяк. — Забойства [Рамана] Бандарэнкі паскорыла працэс".

Раней ЕС увёў санкцыі ў дачыненні 55 беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў, адказных за фальсіфікацыі і гвалт. У "чорны спіс" трапіў і Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі