ЕС забараняе аперацыі з Нацбанкам Беларусі і інвестыцыі ў Беларусь

ЕС забараняе аперацыі з Нацбанкам Беларусі і інвестыцыі ў Беларусь

Сталі вядомыя падрабязнасці фінансавых санкцый, якія Еўрасаюз уводзіць супраць беларускага рэжыму за ўдзел у расійскай вайне ва Украіне.

Забараняюцца аперацыі з Нацбанкам для кіравання яго рэзервамі і актывамі, спыняецца прадастаўленне фінансавання для гандлю і інвестыцый у Беларусі. Грамадзяне і рэзідэнты Беларусі не змогуць размяшчаць дэпазіты звыш 100 тысяч еўра.

Як паведамлялася раней, наша краіна таксама не зможа атрымліваць банкноты ў еўра. Акрамя таго, Еўракамісія вырашыла адключыць ад SWIFT Белаграпромбанк, банк "Дабрабыт" і Банк Развіцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі