Еўрадэпутат: “Чорныя спісы” складала Еўракамісія
“Чорны спіс” беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і журналістаў, якім забаронены ўезду Еўрасаюз, складала Еўракамісія.
Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё распавяла літоўская еўрадэпутат Лайма Андрык’енэ, сябра Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю і віцэ-старшыня падкамісіі па правах чалавека.
Лайма Андрык’енэ: “Гэтым займалася і працягвае займацца Еўракамісія. Яны каардынуюць свае рашэнні з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі краін Еўрасаюза з Беларусі, а таксама думаю, што з няўрадавымі арганізацыямі і з праваабаронцамі”.