Еўрадэпутаты і прадстаўнікі АБСЕ асудзілі рэпрэсіі супраць журналістаў Беларусі

Еўрадэпутаты і прадстаўнікі АБСЕ асудзілі рэпрэсіі супраць журналістаў Беларусі

Дэпутаты Еўрапарламента з Польшчы і Літвы Роберт Бедрань і Пятрас Аўштравічус зрабілі сумесную заяву, у якой асудзілі рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў, піша TUT.by.

Да гэтай заявы далучыліся прадстаўнікі Камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ па правах чалавека.

Еўрадэпутаты сцісла апісалі сітуацыю з ТАА "ТУТ БАЙ медыя" і заклікалі беларускія ўлады разблакаваць сайт TUT.by, а таксама неадкладна вызваліць усіх яго журналістаў і супрацоўнікаў.

Таксама яны заклікалі Еўрасаюз неадкладна пачаць ужыванне чацвёртага пакета санкцый супраць беларускіх уладаў. Пад іх павінныя трапіць службовыя асобы, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў, а таксама былі датычныя да наступных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Акрамя гэтага, пад чацвёрты пакет санкцый трапяць кампаніі, якія падтрымліваюць уладу Аляксандра Лукашэнкі.

"Мы вельмі занепакоеныя рашэннем беларускіх уладаў не толькі закрыць сайт TUT.BY, але і канфіскаваць абсталяванне, дакументы і мабільныя тэлефоны. Мы разумеем, што такі крок быў зроблены ў адказ на меркаваныя парушэнні закона, аднак гэтая мера з'яўляецца крайняй і сведчыць пра імклівае пагаршэнне сітуацыі ў галіне свабоды СМІ ў Беларусі", — адзначылі прадстаўнікі Камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ.

Яны настойліва заклікалі беларускім улады разблакаваць партал TUT.by і спыніць уціск незалежных СМІ ў краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі