Еўрапейскія назіральнікі не знайшлі грубых парушэнняў на выбарах ва Украіне

ЕПДВ арганiзавала мiсiю кароткатэрмiновых назiральнiкаў. 823 назiральнiкi мусiлi скiравацца ва ўсe рэгiёны Украiны. Але украінскі Цэнтравыбаркам 19 траўня спярша адмовiў у рэгiстрацыi мiсii. Толькi 23 траўня пасля рашэння суда мiсiя была акрэдытаваная. У вынiку ЕПДВ была вымушаная скарацiць колькасць назiральнiкаў.



200 кароткатэрмiновых назiральнiкаў скiраваліся у дзевяць рэгiёнау — Кieўскую, Днепрапятроўскую, Львоўскую, Жытомірскую, Адэскую, Палтаўскую, Чарнiгаўскую, Харкаўскую i поўнач Луганскай абласцей. Парушэннi, якiя зафiксавалi назiральнiкi мiсii EПДВ падобныя да тых, на якiя звярнула ўвагу мiсiя АБСЕ. Пераважна гэта дробныя парушэннi, якiя не ўплываюць на вынiк галасавання: падчас галасавання адсутнiчалi плакаты з iнфармацыяй пра кандыдатаў на 10% участках, часцяком сябры камiсiй лiчылi iнфармацыйныя матэрыялы агiтацыйнымi, на 3,5% участкаў не знялі агiтацыйныя матэрыялы, на 2,6% была парушаная працэдура выдачы бюлетэняў, часцяком iх выдавау толькi адзiн сябар камicii. На 23% участкаў звесткі ў пратакол заносiлiся не адразу.


У той жа час мiciя канстатуе, што назiральнiкi не зафiксавалі грубых парушэнняў, кшталту ўкідвання бюлетэняў, галасавання за iншых асобaў, подкупа выбарцаў, выкарыстання адмiнiстрацыйнага рэсурсу. Прэзідэнцкія выбары ва Украіне назіральнікі назвалі самымі празрыстымі і сумленнымі.



Таксама мiсiя канстатуе, што былі складанасцi з правядзеннем выбараў у Луганскай i у Данецкiх абласцях, але гэта не паўплывала на вынiкi галасавання.



Нагадаем, ЕПДВ праводзiць кампанiю назiраннямi за выбарамi ў Еўропе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі