Еўрасавет падзякаваў Турцыі за дапамогу ў вырашэнні крызісу з мігрантамі
Turkish Airlines узялі на сябе абавязанне перад ЕС / turkishairlines.com
Еўрапейскі савет дзякуе кіраўніцтву Турцыі і турэцкаму Упраўленню грамадзянскай авіяцыі за дапамогу ў спробах урэгуляваць крызіс з мігрантамі на польска-беларускай мяжы, паведамляе старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль у Твітары.
У пятніцу турэцкі авіярэгулятар "праз праблемы нелегальнага перасячэння мяжы" паміж Еўрасаюзам і Беларуссю забараніў прадаваць білеты і саджаць у самалёт грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, якія хочуць вылецець з Турцыі ў Беларусь. Авіякампаніі Turkish Airlines і "Белавія" ўжо паабяцалі не перавозіць грамадзян гэтых краін з Турцыі ў Беларусь.
У чацвер, 11 лістапада, міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау і кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу дамовіліся супрацоўнічаць, каб спыніць выкарыстанне міграцыі ў якасці зброі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.