Еўрасаюз абавязвае Сербію ўвесці санкцыі супраць Расіі

Сербія абавязаная ўвесці санкцыі супраць Расіі, калі хоча ўступіць у Еўрасаюз. З такой заявай выступіў камісар ЕС па рэгіянальнай палітыцы Ёханэс Хан. Па яго словах, якія перадае РБК, падчас перамоваў пра ўступленне ў ЕС Сербія абавязалася паступова ўзгадняць сваю пазіцыю з Еўрасаюзам у складаных пытаннях — напрыклад, такіх, як санкцыі супраць Расіі. Хан адзначыў, што ЕС чакае ад Бялграда выканання гэтых абавязанняў. 

Еўракаммісар падкрэсліў, што разумее гістарычныя сувязі паміж Сербіяй і Расіяй і не прымушае Бялград "зрабіць просты выбар". Але ён нагадаў, што Сербія абвясціла курс на ўступленне ў Еўрасаюз і прыхільнасць да яго каштоўнасцяў. 

Нагадаем, што Сербія атрымала афіцыйны статус кандыдата на ўступленне ў ЕС 1 сакавіку 2012 года. 

Фота — politikus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі