Еўрасаюз адклаў увядзенне новых санкцый супраць Расіі

Паведамляецца, што некаторыя краіны ЕС хочуць увогуле адкласці ўвядзенне новых санкцый. Гэта можа адбыцца ў выпадку, калі будзе выконвацца пагадненне аб перамір'і ва Украіне паміж Кіевам і баевікамі Данбаса, перадае РБК

Раней сёння прадстаўніца ЕС Піа Арэнкільдэ-Хансэн заявіла, што санкцыі будуць уведзеныя ўвечары 8 верасня. Па яе словах, санкцыі могуць быць адмененыя ў залежнасці ад сітуацыі ва Украіне. 

Планавалася, што меры ЕС закрануць абаронныя прадпрыемствы,  ("Абаронпрам", Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя, Уралвагонзавод і канцэрн "Калашнікаў"), энэргетычны сектар ("Газпрам нафта", "Транснафта" і "Раснафта"), а таксама фінансавы сектар (Ашчадбанк, ВТБ і шэраг іншых расійскіх дзяржбанкаў). 

Фота — dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі