Еўрасаюз не стаў пераглядаць санкцыі супраць Расіі
Пасяджэнне камітэта пастаянных прадстаўнікоў ЕС адбылося ў аўторак, 28 кастрычніка.
Цяпер для адмены або перагляду санкцыяў супраць Расіі няма ніякіх падставаў, заявілі дыпламаты. Пры гэтым Еўропа працягне сачыць за сітуацыяй на Украіне, перадае РБК. У прыватнасці, чыноўнікі Еўрасаюза будуць звяртаць увагу на рэалізацыю плана па спыненні агню, які быў узгоднены падчас мінскіх перамоваў.
На рашэнне камітэта ўжо адрэагавалі ў Маскве. Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС Уладзімір Чыжоў заявіў, што Еўрасаюз відавочна не даспеў да таго, каб выбрацца з санкцыйнай каляіны і пачаць прымаць самастойныя рашэнні, а не тыя, што ідуць у рэчышчы агульназаходняй пазіцыі.
Фота — zn.ua