Еўразійскі банк развіцця прагназуе рост інфляцыі ў Беларусі

У ліпені-жніўні гадавая інфляцыя ўтрымлівалася на ўзроўні 9,8%
У ліпені-жніўні гадавая інфляцыя ўтрымлівалася на ўзроўні 9,8%

Эканамісты Еўразійскага банка развіцця прагназуюць павелічэнне інфляцыі ў Беларусі да 10% і вышэй.

"Аналітыкі ЕАБР лічаць, што з улікам зніжэння ўраджаю збожжа верагоднасць таго, што інфляцыя перавысіць 10% у верасні, з'яўляецца высокай", — паведамілі ў ЕАБР.

Эканамісты нагадалі, што ў ліпені-жніўні гадавая інфляцыя ўтрымлівалася на ўзроўні 9,8%.

Па дадзеных апытання Нацбанка, чаканая насельніцтвам інфляцыя ў верасні склала 13,3%, што таксама з'яўляецца ключавым фактарам паскарэння росту спажывецкіх коштаў.

У ЕАБР лічаць, што калі ў Беларусі адбудзецца паскарэнне гадавой інфляцыі да 10% і вышэй, то ўлады падымуць стаўку рэфінансавання ў 2021 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі