Еўропа гатовая дапамагчы Украіне сілай

Міністры замежных спраў Літвы, Польшчы, Латвіі і Швецыі выставілі Савету міністраў Еўрасаюза патрабаванне ўвесці санкцыі супраць сям'і Януковіча, сям'і Азарава, Захарчанкі, Ахметава, Фірташа.



Таксама МЗСы прапануюць разгледзець пытанне аб адпраўцы кантынгенту міратворцаў. На цяперашні час гэтую прапанову падтрымалі ўлады Нямеччыны, паведамляе сайт ukr-online.com.



Да еўрапейскіх палітыкаў далучыўся прэзідэнт Францыі: ён заклікаў ЕС увесці санкцыі супраць прадстаўнікоў Украіны. За неадкладныя санкцыі супраць вінаватых ва украінскіх падзеях выступіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.



Еўрапейскія палітыкі прызналі, што сілавыя метады паставілі Украіну на парог грамадзянскай вайны.



Фота — ukr-online.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі