Ева Някляева ў Еўрапарламенце: У вас ключы ад турмы майго бацькі
На слуханнях у Еўрапарламенце Ева Някляева, дачка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева, папрасіла ЕС належным чынам націснуць на беларускія ўлады для вызвалення вязняў сумлення. Ева Някляева: "Улады займаюцца тэрорам. Штодня — арышты і ператрусы, допыты ў КДБ, часам з фізічным гвалтам. Сітуацыя з кожным днём толькі пагаршаецца. Мы баімся за здароўе людзей, што знаходзяцца ў турме... Еўрасаюз мусіць зрабіць жорсткія канкрэтныя крокі ў дачыненні да беларускіх уладаў. У вас ключы ад турмы, дзе знаходзіцца мой бацька. Ад вас будзе залежаць вызваленне яго і іншых зняволеных".
Ева Някляева нагадала, што ў канцы снежня ва Уладзіміра Някляева ў ізалятары КДБ сур'ёзна пагошылася здароўе. З таго часу няма інфармацыі пра стан яго здароўя, а таксама большасці іншых вязняў у ізалятары.