У Мінску эвакуявалі офісы "Белавія"

У Мінску эвакуявалі офісы "Белавія"

5 лютага быў эвакуяваны офіс кампаніі "Белавія" на скрыжаванні вуліц Леніна і Карла Маркса ў Мінску (там знаходзяцца касы). Вывелі 34 чалавек. Прычынай стала ананімнае паведамленне пра выбуховае прыстасаванне, інфармуе ў Twitter сталічная міліцыя. Бомбу шукалі сапёры. Будынак ачаплялі міліцыянеры, перакрывалі рух транспарту на прылеглых вуліцах, а таксама паварот з праспекта Незалежнасці на вуліцу Леніна.

Аднак ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі.

Партал tut.by дадае, што паведамленне пра бомбу прыйшло на электронную пошту кампаніі ў выглядзе рассылкі. Таксама прайшла эвакуацыя цэнтральнага офіса "Белавія" на вуліцы Няміга, 14. Яго таксама правяралі сапёры, "у мэтах бяспекі".

Міліцыя шукае асобу, якая паведаміла пра бомбы. Крымінальную справу распачалі па факце заведама непраўдзівага паведамлення пра небяспеку, інфармуе прэс-служба СК. Якраз хваля такога "мініравання" зафіксаваная ў Расіі.

У Мінску эвакуявалі офісы "Белавія"
Няміга, 14 / tut.by
У Мінску эвакуявалі офісы "Белавія"
tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі