Евангельскі прапаведнік Сяргей Мельянец знаходзіцца ў бяспецы

Сяргей Мельянец

Сяргей Мельянец / фота з старонкі ў Фэйсбуку

Евангельскі прапаведнік Сяргей Мельянец выйшаў на волю і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".

Мужчына быў затрыманы ў Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка 2024 года. Ён прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць каталіцкага верніка і журналіста Радыё Свабоды Ігара Карнея.

Мельянцу прысудзілі адзін за адным два адміністратыўныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак.

Сяргей Мельянец — грамадскі актывіст, хрысціянскі бард, бацька сямі дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі