Шматдзетны бацька Сяргей Мельянец не выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту
Сяргей Мельянец
Шматдзетны бацька Сяргей Мельянец не выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія". У сакавіку на яго склалі пратакол аб нейкім "адміністрацыйным праваапарушэнні" (за што менавіта, пакуль невядома).
Пазней стала вядома, што яму прысудзілі яшчэ 12 сутак. У чым абвінавацілі затрыманага Мельянца — невядома.
Мельянец — хрысціянскі прапаведнік, паэт і выканаўца аўтарскай песні. Ён бацька семярых дзяцей.
Тры гады таму Сяргея Мельянца судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі. Летась ён удзельнічаў у пахаванні палітвязня Алеся Пушкіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.