У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі

У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі

У Судзе Мінскага раёна сёння судзілі бацьку семярых дзяцей Сяргея Мельянца. Міліцыянты склалі на яго пратакол па артыкуле 23.34 — за БЧБ-сцяг у вакне, які яны палічылі адзіночным пікетам. Хаця ніякага сцяга там ніколі не было — у вакне ў Мельянца вісяць бел-чырвона-белыя жалюзі.

У судзе Сяргей Мельянец патлумачыў, што павесіў жалюзі ў канцы жніўня, сыходзячы са сваіх рэлігійных перакананняў. "Белы колер сімвалізуе святасць, якую мы, веруючыя людзі, атрымліваем дзякуючы крыві, якую Хрыстос праліў на крыжы. Гэта чырвоны колер", — распавёў мужчына.

"Якія матывы могуць быць у чалавека, які павесіў жалюзі? Абарона ад сонца", — распавёў падчас пасяджэння брат падсуднага Мікалай Мельянец

З першага раза суддзя не змог разабрацца ў справе і абвясціў перапынак для высвятлення дэталяў пра сям'ю Сяргея Мельянца. Суддзя папрасіў мужчыну прынесці пасведчанні аб нараджэнні непаўнагадовых дзяцей, якіх у сям'і пяцёра. Наступнае пасяджэнне прызначанае на 21 студзеня.

У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
БЧБ-жалюзі ў вакне
У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
Фота з суда над Сяргеем Мельянцом / www.facebook.com/melsergiy

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі