Эйсмант патлумачыла, чаму Лукашэнка не здае тэст на каранавірус

Праверка на каранавірус / mogilevnews.by
Праверка на каранавірус / mogilevnews.by

Аляксандр Лукашэнка так і не здаў тэст на каранавірус. Пра гэта ў чарговы раз распавяла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант падчас ток-шоў на тэлеканале "Беларусь 1".

"Абсалютна дакладна ведаю, што прэзідэнт да гэтага часу не рабіў тэст на каранавірус. У гэтым няма ніякай неабходнасці — вось адзіная прычына, па якой так адбываецца", — сказала Эйсмант.

Паводле яе слоў, усім вядома, што Лукашэнка жыве за горадам, за шмат гадоў не памяняў сваіх звычак, вядзе здаровы лад жыцця, у яго моцны імунітэт, і адчувае ён сябе добра.

"Менавіта ў гэтай сувязі неабходнасці рабіць тэст на сённяшні дзень няма", — дадала прэс-сакратар.

Лукашэнка гуляў у хакей з Дзмітрыем Мялешкам за 10 дзён да таго, як у спартоўца пацвердзіўся каранавірус. Хакеісты каманды здалі тэсты на COVID-19, а кіраўнік дзяржавы — не.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі