93% беларусаў наракаюць на якасць паслуг ЖКГ

93% беларусаў наракаюць на якасць паслуг ЖКГ

93% беларусаў наракаюць на якасць паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такія вынікі прынесла апытанне падчас эфіра ток-шоў "Нашае жыццё" на тэлеканале АНТ.

Праграма была прысвечаная тарыфам на паслугі ЖКГ. Падчас эфіра колькасць незадаволеных была нават большай.

Толькі 7% рэспандэнтаў лічаць, што якасць паслуг ЖКГ за апошні час палепшылася:

93% беларусаў наракаюць на якасць паслуг ЖКГ
Скрыншот з ток-шоў "Нашае жыццё" на тэлеканале АНТ.

Падчас эфіра вядучы праграмы Дзмітрый Бачкоў агучыў статыстыку, якая прагучала на нядаўнім семінары па развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у якім удзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніку краіны сказалі, што станоўча ацэньваюць тое, што адбываецца ў сістэме ЖКГ, не менш за 66% беларусаў.

Нават сам Лукашэнка сказаў, што сумняецца ў гэтай лічбе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі