Фантастычны гол Алесандра Фларэнцы ў браму "Барселоны" (відэа)

Фантастычны гол Алесандра Фларэнцы ў браму "Барселоны" (відэа)

У сераду прайшлі восем матчаў 1-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Як паведамляла Еўрарадыё, у групе "Е" БАТЭ ў гасцях прайграў "Баеру" з Леверкузена — 1:4. "Рома" згуляла ўнічыю 1:1 з "Барселонай". Луіс Суарэс адкрыў лік на 21-й хвіліне, але на 31-й паўабаронца Алесандра Фларэнцы ўдарам здалёк яго зраўняў.

Вынікі астатніх матчаў: "Алімпіякас" (Грэцыя) — "Баварыя" (Нямеччына) — 0:3, "Дынама" (Кіеў, Украіна) — "Порту" (Партугалія) — 2:2, "Валенсія" (Іспанія) — "Зеніт" (Расія) — 2:3, "Дынама" (Заграб, Харватыя) — "Арсенал" (Англія) — 2:1, "Чэлсі" (Англія) — "Макабі" (Тэль-Авіў, Ізраіль) — 4:0, "Гент" (Бельгія) — "Ліён" (Францыя) — 1:1. Яшчэ 8 матчаў прайшлі ў аўторак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі